Содержание номера


Адкрытае грамадства

Iнфамацыйна-аналiтычны бюлетэнь

2000, N2(8)

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА: КАМУНIСТЫЧНАЯ IДЭЯЛЁГIЯ НЯ МАЕ ПЭРСПЭКТЫВЫ

История знает немало случаев "чудесных" превращений политиков. Большинство из них, в силу своей малозначительности, известно только узкому кругу специалистов. Совсем другое дело, когда речь идёт о людях, ставших первыми лицами в государстве.

Не избежал подобной метаморфозы и первый президент Беларуси. Сегодня трудно поверить, что ещё в 1991 году Лукашенко дал интервью печатному органу Белорусского народного фронта, в котором не только обвинил руководство компартии - в частности, нынешнего спикера Палаты представителей Анатолия Малофеева - в стремлении восстановить диктатуру, но и выказал убежденность в бесперспективности коммунистической идеологии.

В начале 90-х гг. поведение малоизвестного депутата Лукашенко можно было принять за чистую монету. Сегодня любой человек, интересующийся политикой, понимает, что демократизм будущего президента носил показной характер, а его критика верхушки КПБ была всего лишь тактическим приёмом для завоевания авторитета у демократически настроенных депутатов, не входящих во фракцию БНФ. Позже, в 1994 году, именно они помогли ему организовать на должном уровне работу избирательного штаба во время президентских выборов. Большинство из этих "молодых волков" получили из рук победителя вознаграждение - высокие должности в правительстве и администрации президента. Но наслаждение властью для многих из них было недолгим. Тот, кто сохранил честность и порядочность, ушёл по собственной инициативе, других, менее понятливых, изгнал сам Лукашенко.

Редакция полагает, что читатели по достоинству оценят политические и нравственные кульбиты первого президента Беларуси.


Заява народнага дэпутата Аляксандра Лукашэнкi аб утварэньнi фракцыi "Камунiсты Беларусi за дэмакратыю" сталася новым чыньнiкам у палiтычным жыцьцi Рэспублiкi. Лiдэр новай фракцыi А.Лукашэнка адказаў на пытаньнi нашай газэты.

"Навiны": Сп. Лукашэнка, што стала прычынаю ўзьнiкненьня парлямэнцкае фракцыi "Камунiсты Беларусi за дэмакратыю"?

А. Лукашэнка: Найперш трэба мець на ўвазе, што гэта група цэнтрысцкага характару. Думка пра яе стварэньне ўзьнiкла яшчэ на мiнулай сэсii ВС. Ужо тады аформiўся невялiкi цэнтрысцкi блёк. Аднак да апошняга моманту мы спадзявалiся на мажлiвасьць кансалiдацыi й вагалiся адносна афiцыйнае заявы аб утварэньнi фракцыi. Але ў сувязi з узмацненьнем крытыкi кампартыi, паводле якой усе камунiсты былi прычасаныя пад адзiн грэбень i выглядалi як злачынцы, мы вырашылi адмежавацца ад тых, хто заслугоўвае гэтых папрокаў, а менавiта, ад ЦК КПБ i асаблiва ад ягоных лiдэраў.

Другой прычынаю стала пагроза аднаўленьня дыктатуры ЦК КПБ, якая ўзьнiкла на гэтай сэсii ВС у сувязi са зьместам унесеных на яе разгляд законапраектаў, у прыватнасьцi, законапраектаў пра ўвядзеньне iнстытуту прэзiдэнцтва, пра надзвычайнае становiшча й пераразьмеркаваньне паўнамоцтваў вышэйшых органаў выканаўчае ўлады, а таксама патрабаваньнем надзвычайных паўнамоцтваў для Саўмiну.

Паўплывала таксама заява Анатоля Малафеева пра магчымае ўвядзеньне надзвычайнага становiшча ў Рэспублiцы. Усё гэта дало падставу мне й маiм калегам заявiць пра тое, што насоўваецца дыктатура, i прымусiла нас зрабiць заяву аб утварэньнi фракцыi "Камунiсты Беларусi за дэмакратыю".

Трэба было неадкладна разламаць фронт ЦК КПБ, ня даць зьявiцца кiшэннаму прэзiдэнту. Да прыняцьця адказнасьцi на сябе нас падштурхнуў i спад рабочага руху, якi акрылiў кансэрватыўнае крыло дэпутацкага корпусу. Гэта быў сапраўды пераломны момант, якi мы здолелi скарыстаць у iмя дэмакратыi.

"Навiны": Сапраўды, фронт ЦК КПБ Вашая заява разламала. i гэта ня будзе даравана.

А.Л.: У партыйных групах абласьцей распачатая кампанiя цкаваньня тых, хто падпiсаў эаяву, апарат ня грэбуе нiякiмi сродкамi, у тым лiку й запалохваньнем.

"Навiны": Можа Вы прывядзеце канкрэтныя прыклады ўцiску на Вашых калегаў?

А.Л.: Некалькi дзён таму адбылося паседжаньне магiлёўскае партыйнае групы, пад час якога першы сакратар аднаго з райкамаў, якi не зьяўляецца дэпутатам, заявiў: "Вы што думаеце, я тут дарэмна сяджу? Не, я ўсё бачу. Мы паiнфармавалi пра Вашую пазiцыю ўсе райкамы й гаркамы партыi". Гэта пры тым, што дэпутаты-камунiсты, якiя падпiсалi заяву, iшлi на выбарах не па партыйным сьпiсе, а на агульных падставах. Дарэчы, пад час выбарчае кампанii партапарат выступаў супраць мае кандыдатуры. Дэпутат, на маю думку, павiнен абараняць iнтарэсы выбаршчыкаў, а ня вузка партыйныя iнтарэсы.

"Навiны": Цi лiчыце вы камунiстычную iдэялёгiю пэрспэктыўнай?

А.Л.: Я-б не хацеў казаць пра камунiстычную iдэялёгiю ўвогуле. Скажу толькi, што ў ей, як i ў iдэялёгiях iншых партыяў, у тым лiку й БНФ, ёсьць як станоўчае, так i адмоўнае. Сёньняшнi камунiзм ЦК КПБ не адпавядае прынцыпам, якiя былi закладзеныя клясiкамi, якiя мы засвоiлi з малаком мацi. Мы сёньня прыйшлi да разуменьня таго, што дзяржаўную ўласнасьць на сродкi вытворчасьцi павiнна зьмянiць прыватная. Толькi так мы здолеем вярнуць гаспадара. Адыход ад камунiстычных догмаў дыктуе само жыцьцё. Па шчырасьцi, я ўпэўнены, што ў цэлым гэтая iдэялёгiя беспэрспэктыўная.

"Навiны": Скажыце, калi ласка, якi сацыяльны склад Вашае фракцыi?

А.Л.: Гэта перш-наперш людзi, якiя ня церпяць скрайнасьцi, якiя зьяўляюцца прыхiльнiкамi ня нейкага там бальшавiзму, а эвалюцыi, палiтыкi рэформаў. Што датычыцца iх сацыяльнага складу, дык гэта пераважна людзi ад зямлi, а таксама кiраўнiкi прамысловасьцi.

"Навiны": Цi ёсьць сярод Вашых прыхiльнiкаў работнiкi партыйнага апарату?

А.Л.: Аб'ектыўна, акрамя 33 дэпутатаў, якiя падпiсалi заяву аб уваходжаньнi ў групу, есьць яшчэ 17 чалавек з партыйнага й дзяржаўнага апарату, якiя падтрымлiваюць нас, не заяўляючы пра гэта адкрыта. Мы супрацоўнiчаем зь iмi, але зь меркаваньняў абачлiвасьцi пакуль нiдзе не афiшуем iхнiя iмёны.

"Навiны": Хутка пасьля абвяшчэньня заявы "Камунiстаў за дэмакратыю" пайшлi чуткi, што прозьвiшча Станiслава Шушкевiча да апошняга моманту стаяла пад гэтым дакумэнтам. Цi так гэта?

А.Л.: Я павiнен сказаць, што С.Шушкевiч - цьвёрды прыхiльнiк нашае групы й тых поглядаў, пра якiя мы заявiлi. Тым больш, што працэс далучэньня да нашае фракцыi працягваецца.

"Навiны": Вас не палохае пэрспэктыва выключэньня з КПСС?

А.Л.: Я нiчога не баюся, але мне непрыемныя самi гэтыя звадкi, i я ня думаю, што нашыя партыйныя лiдэры дойдуць да таго, што паставяць пытаньне аб выключэньнi з партыi А.Лукашэнкi й другiх камунiстаў, якiя стаяць за мной. У дадзеным выпадку дзеля гэтага няма нiякiх падставаў.

Стварэньне парлямэнцкае групы - гэта нашае законнае права, запiсанае ў новым праекце арганiзацыйнае дзейснасьцi партыi ў сучасных умовах. Паводле Статуту КПСС (а пры адсутнасьцi ўласнага мы падпарадкоўваемся яму), камунiсты маюць права аб'ядноўвацца ў дэпутацкiя групы (фракцыi). i мы стварылi такую групу. Яны-ж затрымцелi ад таго, што гэта можа прывесьцi да расколу ў партыi. Даруйце, але гэта будзе вырашаць ня фракцыя, а самi камунiсты. А калi права дэкляраванае, дык давайце iм карыстацца. Што такое сацыялiзм i дзе ягоны правобраз? Чалавеку трэба жыць спакойна, а мы замест гэтага падкiдаем розныя iдэялягiчныя гульнi.

"Навiиы": А калi-б Вас выключылi з КПСС, якую-б партыю Вы абралi?

А.Л.: Мы створым сваю народную партыю.

"Навiны": Вашае стаўленьне да саюзнае дамовы?

А.Л.: Я - эканамiст, i таму лiчу, што падпiсвай, не падпiсвай - мы ўсе-роўна захаваем Саюз, нас прымусiць да гэтага эканамiчная мэтазгоднасьць. У той самы час я выступаю за палiтычную самастойнасьць.

"Навiны": Але як можна захаваць палiтычную самастойнасьць у фэдэратыўным саюзе?

А.Л.: Да канфэдэрацыi я пакуль не сасьпеў.

Запiсала iрына ЛАЗОЎСКАЯ

Упешыню апублiкавана ў газэце:
Навiны Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне", №4, 1991 г., 5 лiпеня
У публiкацыi захавана мова арыгiнала.


Содержание номера
Содержание номера