МIРСКI ЗАМAК

|Тытульны лiст|
|Наступная|

Вежа-брама захавалася аўтэнтычнай з часоў будаўнцiтва замка ў пачатку XVI ст.


Здымкi Жнiвень 2005
Мiрскi замак - унiкальны помнiк беларускага дойлiдства - збудаваны князем Iльiнiчам у пачатку XVI ст. на ўскрайку мястячка Мiр (Гродзенская вобл.) на месцы драўлянай феадальнай сядзiбы, што iснавала тут у XV ст.

Гэта квадаратнае ў плане збудаванне з вежамi, якiя выступаюць па вуглах. Пятая вежа-брама мела пад'ёмны мост i каваную рашотку-герсу, якая хутка магла спынiць раптоўны напад. Замак был добра прыстасаваны да агнястрэльнай абароны. Яго муры мелi два рады байнiц, а вежы былi разлiчаны на стрэльбу з цяжкiх гармат.

Аснову аб'емнай кампазiцыi замка складаюць высокiя вежы, што выступаюць за лiнiю сцен. Усе яны маюць аднолькавыя абрысы - чатарохгранную асноўную частку з васьмiгранным верхам, але аздабленне кожнай вырашана па-свойму, што надае замку непаўторнае дэкаратыўнае багацце i хараство.

У пластычным афамленнi Мiрскага замка выкарастаны характэрныя для беларускай готыкi выяўленчыя сродкi: гатычная муроўка (чаргаванне доўгiх i кароткiх бакоў цаглiн) з умураваннымi камянямi, падзел сцен разнастайнымi па форме абтынкаванымi нiшамi, арнаментальныя цагляныя паясы.

З 1568 г. Мiрскi замак перайшоў у рукi князеў Радзiвiлаў, якiя ў канцы XVI - пачатку XVII cт. Дабудоўваяюць замак у стылi рэнесанс. Уздоўж усходняй i паўночнай замкавых сцен узводзiцца трохпавярховаы палац з сутарэннямi, абтыкаваныя фасады якога ўпрыгожваюцца вапняковымi парталамi, лiштвамi, балконамi i ганкамi. Падчас раскопак сабрана шмат палiванай кафлi з раслiнным i геаметрычным арнаментам i гербамi ўладальнiкаў замка.

Вакол замка насыпаюць земляныя валы з бастыенамi на рагах, вакол якiх праходзiў вадзяны роў. На поўнач ад валоў разбiваецца iтальянскi сад, а з паўдневага боку пазней з'явiлася штчнае возера.

Нягледзячы на шматлiкiя разбурэннi (асаблiва замак пацярпеў падчас вайны 1812 года), Мiрскi замак дайшоў да нашых дзен i зараз паспяхова аднаўляеццаю Гэты помнiк знаходзiцца пад эгiдай ЮНЕСКА.

Алег Трусаў,
кандыдат гiстарычных навук


Каментарыi i прапанаванне: webmaster@data.minsk.by