БЕЛАРУСКI ГIСТАРЫЧНЫ АГЛЯД


Том 3 Сшытак 2 (Снежань 1996)

Сустрэча даследчыкаў унii

25-27 кастрычнiка ў Красiчынскiм Замку, што знаходзiцца недалёка ад Пярэмышля (сучасная Польшча), праходзiла навуковая канферэнцыя "Каталiцкая царкоўная унiя ў Цэнтральнай i Ўсходняй Еўропе: iдэя i рэчаiснасць". Арганiзавалi яе Паўднёва-Усходнi навуковы iнстытут (Пярэмышль) i Антрапалагiчны iнстытут Кентскага ўнiверсiтэту (Англiя). Вучоныя праслухалi 23 даклады. Iх тэматыка была вельмi розная: ад прычынаў i ўмоў заключэння Берасцейскай царкоўнай унii да стану унiяцкай царквы сёння, прычым не толькi ў Польшчы i Украiне, але i ў сучаснай Францыi. Асаблiвая ўвага была звернута на ўзаемаўплывы унii i нацыянальнай свядомасцi. Гэтай праблеме прысвяцiла свае даклады амаль трэцяя частка выступоўцаў. Што да складу ўдзельнiкаў, дык ён быў даволi стракаты: гiсторыкi, духавенства (каталiцкае i унiяцкае), сацыёлагi, палiтолагi, культуролагi з Англii, Беларусi, ЗША, Iталii, Канады, Польшы, Украiны i Францыi. Беларусь прадстаўлялi тры чалавекi: Дзмiтры Караў, Валянцiна Грыгор'ева i Алена Фiлатава. Удзельнiкi форуму паставiлiся да беларускай дэлегацыi з вялiкай увагай. Галоўнае, што характарызавала атмасферу канферэнцыi, - гэта iмкненне зразумець адзiн аднаго, узбагацiць свае веды. I, нягледзячы на шматмоўе, гэта, трэба сказаць, удалося.

Валянцiна Грыгор'ева,
Алена Фiлатава


Змест нумара | Беларускi Гiстарычны Агляд

Partners:
Face.by Social Network
Face.by